Средняя школа №6 г. ПинскаГорячие новости
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Горячие новости

У Сярэдняй школе № 6 г. Пінска прайшоў тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

23.09.2022

     З мэтай папулярызацыі роднай мовы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Пінска” прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

     На працягу пяці дзён з вучнямі былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: кніжныя выставы, акцыі, экскурсіі, конкурс віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, літаратурная гасцёўня і інш.

     Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і лідарскія, творчыя здольнасці.

    Самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі і атрымалі салодкія падарункі.

   Тыдзень роднай мовы завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.